Беларуская Служба

Масавыя затрыманні ў Расіі выклікалі занепакоенасць ЕЗ, у тым Польшчы

25.01.2021 11:10
Прэзідэнт Польшчы заклікаў краіны ЕЗ зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі, у прыватнасці супраць «Газпрома», за атручванне і зняволенне Навальнага.
Protesty w Moskwie
Protesty w MoskwiePAP/EPA/Peter Foley

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Звязу па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль заявіў у панядзелак, 25 студзеня, у Бруселі перад пачаткам пасяджэння Рады замежных спраў, што хваля затрыманняў у Расіі выклікае занепакоенасць дзяржаў Супольнасць. Падзеі ў Расіі з'яўляюцца першай тэмай, якую абмяркуюць міністры замежных спраў краін ЕЗ.

Раней дзяржавы ЕЗ у сумеснай заяве асудзілі затрыманне Навальнага і заклікалі вызваліць яго.

Заявы міністраў замежных спраў краін ЕЗ перад пачаткам пасяджэння Рады ў панядзелак паказалі разыходжанне поглядаў у справе ўзмацнення санкцый супраць Расіі ў сувязі з арыштам расійскага апазіцыянера, жорсткім разгонам дэманстрацыяў і масавымі затрыманнямі.

Нягледзячы на арышт Навальнага кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль у далейшым плануе свой візіт у Расію ў лютым. На мінулым тыдні Польшча сумесна з краінамі Балтыі выказала перасцярогу адносна гэтага візіту. Чатыры дзяржавы лічаць, што гэта не добры момант для падобных крокаў і што візіт выкарыстоўваюць з прапагандысцкай мэтай.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрвʼю выданню «Financial Times» заклікаў краіны ЕЗ зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі, у прыватнасці супраць «Газпрома», за атручванне і зняволенне Навальнага.

Нагадаем, падчас пратэстных акцыяў, якія пракаціліся па ўсёй Расіі, у суботу 23 студзеня, была затрыманая рэкордная колькасць чалавек – 3,5 тысячы. Расяяне дабіваюцца вызвалення Аляксея Навальнага ды іншых палітвязняў.

pap/pr/эж