Беларуская Служба

Вялікабрытанія пабудуе карабель для абароны падводных кабеляў

21.03.2021 10:45
Брытанскае міністэрства абароны асцерагаецца сабатажу падводнай інфраструктуры з боку расійскіх падводных лодак.
, c.
Вялікабрытанія, cцяг.Photo:jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

Брытанскія ВМС пабудуюць карабель для абароны кабеляў, пракладзеных па марскім дне. Паводле ўладаў Вялікабрытаніі, існуе сур'ёзная рызыка пашкоджання гэткіх кабеляў у выніку дзеянняў падводных лодак.

Міністр абароны Бэн Уолес заявіў, што карабель, які павінен паступіць на ўзбраенне ў 2024 годзе, будзе абараняць ключавую падводную інфраструктуру, уключаючы шматлікія кабелі, якія злучаюць Вялікабрытанію з светам і забяспечваюць міжнародную сувязь.

Карабель павінен быць абсталяваны сучаснай тэхнікай для назірання, а таксама падводнымі беспілотнікамі, якія будуць аўтаномна збіраюць дадзеныя. Па словах брытанскіх уладаў, „адзінка павінна таксама падтрымліваць іншыя караблі ў марскіх аперацыях, асабліва ў арктычным рэгіёне”.

Паводле агульных ацэнак, падводныя кабелі паміж кантынентамі адказваюць за каля 90 адсоткаў міжнароднай сувязі. Дзякуючы ім ажыццяўляюцца міжнародныя фінансавыя аперацыі на мільярд долараў у дзень.

Па дадзеных брытанскага міністэрства абароны, у апошні час значна ўзрасла рызыка сабатажу падводнай інфраструктуры, асабліва з боку расійскіх падводных лодак. Выведка неаднаразова паведамляла пра расійскія аперацыі, якія праводзіліся каля падводных кабеляў, якія злучаюць Вялікабрытанію з іншымі краінамі.

Чакаецца, што на наступным тыдні Вялікабрытанія абвесціць новую праграму абароннай палітыкі на наступнае дзесяцігоддзе. Адным з прыярытэтаў будзе барацьба з пагрозамі, выкліканымі лічбавай вайной.

аз