Еўрасаюз заклікаў вызваліць старшыню непрызнанага рэжымам Лукашэнкі Саюза палякаў Беларусі Анжэліку Борыс, журналіста Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў, якіх налічваецца больш за 300 чалавек. З заявай наконт апошніх падзей у Беларусі выступіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.
Борыс была асуджаная ў Гродне на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. У чацвер стала вядома, што яна стала фігуранткай крымінальнай справы.
«Еўрасаюз чакае, што Беларусь будзе выконваць свае міжнародныя абавязацельствы па павазе правоў чалавека і асноўных свабод», сказаў Барэль.
Брусель працягвае заклікаць афіцыйны Мінск да дыялогу з мэтай урэгулявання сітуацыі ў краіне.
вс