Беларуская Служба

Польшча і Літва аднолькава ўспрымаюць праблему рэпрэсіяў супраць палякаў у Беларусі

26.03.2021 15:14
Польшча і Літва абсалютна згодныя наконт ацэнкі сітуацыі ў Беларусі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/alexfan32

Сітуацыя ў Беларусі, а таксама падрыхтоўка да 230-ай гадавіны прыняцця Канстытуцыі 3 мая абмяркоўваліся між іншым падчас 22-й сесіі Парламенцкай асамблеі Сейма і Сената Рэспублікі Польшча і Сойма Літоўскай Рэспублікі. Размова таксама ішла аб інфраструктурным і энергетычным супрацоўніцтве паміж дзяржавамі.

Сярод тэмаў, звязаных з двухбаковымі адносінамі, уздымалася, у прыватнасці, пытанне польскай меншасці ў Літве. У сваю чаргу пасол Літвы ў Польшчы Эдуардас Барысавас адзначыў, што Польшча і Літва абсалютна згодныя наконт ацэнкі сітуацыі ў Беларусі.

- Мы разам падкрэсліваем нашу падтрымку ў адносінах польскай меншасці ў Беларусі, асабліва лідараў польскай меншасці. Гэта паказвае, што нашы дзяржавы ўспрымаюць дадзеныя выклікі падобным чынам, нам вельмі лёгка выпрацаваць адзіны падыход.

Удзельнікі Парламенцкай асамблеі дзвюх краін узялі на сябе задачу імкнуцца да таго, каб падчас старшынства Польшчы і Літвы ў Радзе Еўрапейскага Саюзу Грузія, Малдова ды Украіна атрымалі статус кандыдатаў у члены ЕС.

IAR/нг