Беларуская Служба

Польскія арганізацыі ва Украіне заклікалі ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі супраць палякаў

28.03.2021 19:01
Ператрусы, допыты і арышты - відавочная праява парушэння правоў чалавека, напісалі падпісанты заявы.
Сцяг Украіныjorono/pixabay.com/CC0

„Мы выказваем глыбокае абурэнне рашэннем беларускага ўрада супраць польскай меншасці ў Беларусі на чале з кіраўніком Саюза палякаў у Беларусі Анжэлікай Борыс”, - чытаем у супольнай заяве Саюза палякаў ва Украіне і Федэрацыі польскіх арганізацыі ва Украіне ў сувязі з сітуацыяй СПБ ў Беларусі.

„Ператрусы, допыты і арышты - гэта беспадстаўныя рэпрэсіі, якіх ахвярамі сталі нядаўна настаўнікі польскіх школ, члены, актывісты і прыхільнікі Саюза палякаў у Беларусі. Пераслед і арышт - відавочная праява парушэння правоў чалавека і элементарных нормаў міжнароднага права. Мы выказваем поўную салідарнасць з палякамі ў Беларусі, асуджаем дзеянні беларускіх уладаў у адносінах да іх”, - чытаем у супольнай заяве Саюза палякаў ва Украіне і Федэрацыі польскіх арганізацыі ва Украіне.
 
Падпісанты заклікалі беларускія ўлады неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць актывістаў СПБ.

аз