Беларуская Служба

Politico: Байдэн прызначыць спецыяльнага прадстаўніка для прыпынення «Паўночнага патоку-2»

08.04.2021 16:22
Гэта вынік, між іншым, пазапартыйнага ціску з боку Кангрэса.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн PAP/EPA/Leigh Vogel / POOL

Паводле інфармацыі Politico, адміністрацыя Байдэна павінна прызначыць спецыяльнага прадстаўніка для перамоваў аб прыпыненні газаправода «Паўночны паток-2». Гэтую функцыю можа ўзяць на сябе Амос Хохштэйн. Гэта вынік, між іншым, пазапартыйнага ціску з боку Кангрэса.

Паводле неафіцыйных паведамленняў, пасаду павінен заняць Амос Хохштэйн, чалавек, якому давяраюць Барак Абама і Джо Байдэн. Хохштэйн мае вялікі досвед працы на рынку газу, ён быў віцэ-прэзідэнтам кампаніі «Tellurian», якая займалася вытворчасцю газу LNG. Ён таксама працаваў ва ўкраінскім «Нафтагазе».

Падчас прэзідэнцтва Барака Абамы Хохштэйн быў спецыяльным упаўнаважаным па міжнародных пытаннях энергетыкі.

ав

Сенатары-дэмакраты заклікаюць Байдэна хутчэй накласці санкцыі на Nord Stream 2

25.03.2021 16:26
Спрэчны праект  агульным коштам 11 мільярдаў долараў гатовы прыкладна на 94%. 

Усё больш перашкод паяўляецца на шляху Паўночнага патоку-2

30.03.2021 14:07
Берлінскае лобі, якое падтрымлівае газаправод, зацікаўлена, каб хутка вырашыць пытанне.