Адпаведны загад падпісаў Уладзімір Пуцін.
Гэта адзін з элементаў расійскіх контрсанкцый супраць краін, якія Масква лічыць варожымі.
На падставе ўказа прэзідэнта ўрад павінен падрыхтаваць спіс краін, якім Масква надасць статус "варожых".
Расійскія грамадзяне змогуць падпісваць кантракты з замежнымі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі толькі са згоды ўладаў. Тым, хто працуе ва ўстановах краін, якія лічацца "варожымі", давядзецца звольніцца, калі іх колькасць перавысіць узровень, вызначаны ўрадам.
Расійскія незалежныя СМІ падкрэсліваюць, што тэрмін "варожая дзяржава" афіцыйна ўведзены ў расійскае заканадаўства.
Некаторыя краіны бралі на працу расіян у свае дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў якасці тэхнічнага персаналу ў амбасадах, консульствах і культурных цэнтрах.
ПР/юл