Беларуская Служба

МЗС Францыі: Лукашэнка не з'яўляецца легітымным прэзідэнтам Беларусі

30.04.2021 09:11
Францыя таксама ў чатыры разы павялічыла дапамогу рэпрэсаваным беларускім студэнтам і журналістам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/TK Kurikawa

Лукашэнка не з'яўляецца легітымным прэзідэнтам Беларусі, пацвердзіла МЗС Францыі падчас сустрэчы яго прадстаўнікоў з кіраўніком Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання (НАК) Паўлам Латушкам.

У знешнепалітычным ведамстве ў Парыжы было заяўлена, што Францыя будзе падтрымліваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Францыя таксама ў чатыры разы павялічыла дапамогу рэпрэсаваным беларускім студэнтам і журналістам, паведамляе прэс-служба НАК.

вс

на фота: Парыж