Беларуская Служба

Уладзімір Пуцін: Расія будзе цвёрда абараняць свае нацыянальныя інтарэсы

09.05.2021 12:01
Традыцыйным ваенным парадам адзначылі ў Маскве 76-ю гадавіну заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
      76-     .
Традыцыйным ваенным парадам адзначылі ў Маскве 76-ю гадавіну заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Расія будзе цвёрда абараняць свае нацыянальныя інтарэсы і забяспечваць бяспеку, гарантаваную ўзброенымі сіламі, заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас штогадовага ваеннага парада на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Кіраўнік Расіі навязваў да Другой сусветнай вайны і перыяду, непасрэдна перад пачаткам канфлікту. Ён пераконваў, што сёння таксама адбываюцца спробы выкарыстаць „шмат чаго з ідэалогіі нацыстаў”. Паводле яго, гэта спрабуюць рабіць не толькі радыкалы і тэрарыстычныя групоўкі. Аднак палітык не патлумачыў, якія сілы ён мае на ўвазе.

Расійскі прэзідэнт згадаў таксама пра „спробы перапісаць гісторыю і апраўдваць здраднікаў і злачынцаў”. „Наш народ занадта добра ведае, куды гэта вядзе”, - перасцерагаў Пуцін і пераконваў, што Расія будзе цвёрда абараняць свае нацыянальныя інтарэсы.

Сёння на Чырвонай плошчы ў Маскве прайшоў традыцыйны ваенны парад з нагоды Дня Перамогі, які адзначаецца ў Расіі 9 траўня. У ім прынялі ўдзел каля 12 тысяч вайскоўцаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Былі задзейнічаныя больш за 190 мадэляў зброі і тэхнікі.

У гэтым годзе Крэмль не запрашаў на парад замежных лідараў. Тым не менш госцем мерапрыемства быў прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, які напярэдадні прыбыў з візітам у Расію.

аз