„Ізаляцыя. Галасы са склепу”- гэта тытул шакіруючага дакладу пра катаванні ўкраінскіх мірных жыхароў у Данбасе з боку расiйцаў і падтрымліваных Масквой прарасійскіх сепаратыстаў.
Дакумент, які налічвае больш за 60 старонках, грунтаваўся на сведчаннях ваеннапалонных. Аўтарамі дакладу з’яўляюцца польская журналістка, якая пастаянна пражывае ва Украіне Моніка Андрушэўска і ўкраінскі юрыст Віталій Чэкало.
Дакумент быў падрыхтаваны па замове польскай еўрадэпутаткі ад фракцыі еўрапейскіх кансерватараў Анны Фатыгі і будзе апублікаваны сёння.
„Даклад уключае факты парушэння правоў чалавека ў рамках міжнароднага права, здзейсненыя прарасійскімі сепаратыстамі ў так званай Данецкай народнай рэспубліцы”, - чытаем ва ўступе.
Аўтары спадзяюцца, што справаздача прычыніцца да агучэння здзейсненых злачынстваў і пакарання вінаватых. У дакуменце згадваюцца, у першую чаргу, катаванні грамадзянскіх асоб на Заводзе ізаляцыйных матэрыялаў у Данецку, які быў пераўтвораны ў следчы ізалятар. Гаворка ідзе таксама пра тое, што падчас узброенага канфлікту ў Данбасе, які працягваецца з 2014 года, амаль 4 тысячы грамадзян Украіны трапілі ў палон.
аз