Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Варшава падтрымлівае еўраатлантычныя памкненні Грузіі

27.05.2021 17:38
Анджэй Дуда выказаў надзею, што ўжо неўзабаве будуць абвешчаныя канкрэтныя даты і працэдурныя дзеянні, якія наблізяць Грузію да НАТА і Еўрапейскага саюзу.
    ,
Варшава падтрымлівае еўраатлантычныя памкненні Грузіі, заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Грузіі Саломэ Зурабішвілі ў ТбілісіPAP/Leszek Szymański

Варшава падтрымлівае еўраатлантычныя памкненні Грузіі, заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Грузіі Саломэ Зурабішвілі ў Тбілісі.

Анджэй Дуда выказаў надзею, што ўжо неўзабаве будуць абвешчаныя канкрэтныя даты і працэдурныя дзеянні, якія наблізяць Грузію да НАТА і Еўрапейскага саюзу.

Пасля сустрэчы з Саломэ Зурабішвілі кіраўнік польскай дзяржавы таксама заявіў, што мае намер прасоўваць ідэю пашырэння назіральнай місіі АБСЕ ў Грузіі.

Падчас афіцыйнага двухдзённага візіту ў Тбілісі Анджэй Дуда таксама заявіў, што Польшча гатовая падзяліцца з Грузіяй вакцынамі супраць COVID-19.

Знаходзячыся ў Тбілісі, прэзідэнт Польшчы таксама сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Грузіі Іракліем Гарыбашвілі і старшынёй грузінскага парламента Кахой Кукавай.

вс