НАТА накіруе ў Літву экспертаў для супрацьдзеяння гібрыдным пагрозам з боку Беларусі. Такое рашэнне было прынятае на сустрэчы паслоў дзяржаў Паўночнаатлантычнага альянсу ў Бруселі. У штаб-кватэры НАТА падкрэслілі, што гэта канкрэтная падтрымка Літве і дэманстрацыя саюзніцкай салідарнасці ў дзеянні.
«НАТА працягвае ўважліва сачыць за сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, якая аказвае міграцыйны ціск на нашых саюзнікаў – Літву, Латвію і Польшчу», – гаворыцца ў заяве штаб-кватэры альянсу.
Рашэнне аб стварэнні каманд НАТА для барацьбы з гібрыднымі пагрозамі было прынята на саміце 2018 года. Праз год яны былі выкарыстаны ўпершыню. Эксперты былі накіраваны ў Чарнагорыю па просьбе ўрада напярэдадні парламенцкіх выбараў. У 2016 годзе падчас выбараў згаданая краіна стала ахвярай гібрыднай атакі Расіі, якая спрабавала давесці да дзяржаўнага перавароту.
IAR/аз