Спецслужбы Злучаных Штатаў Амерыкі не змаглі вызначыць, ці каранавірус перадаўся на людзей натуральным чынам, ці яго крыніцай былі лабараторыі ў Кітаі. Спецслужбы ЗША прадставілі прэзідэнту Джо Байдэну справаздачу аб расследаванні па гэтай справе, паведаміў The Wall Streel Journal са спасылкай на прадстаўнікоў амерыканскай адміністрацыі.
Нагадваем, расследаванне і падрыхтоўку справаздачы тры месяцы таму даручыў службам прэзідэнт Джо Байдэн. Гаворка ішла пра праверку тэзіса аб магчымасці ўцечкі віруса з лабараторыі ва Ухань.
Аўтары дакладу тлумачаць адсутнасць вынікаў расследавання адмовай ад супрацоўніцтва з боку Кітая. Выданне паведамляе, што розныя спробы ціску на ўрад у Пекіне з боку адміністрацыі ЗША не далі вынікаў, падобным чынам, як і ранейшае даследаванне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
аз