Беларуская Служба

ЗША: Астраномы знайшлі доказы існавання планеты за межамі нашай галактыкі

29.10.2021 07:35
Калі інфармацыя пацвердзіцца, то гэта будзе першая планета, выяўленая за межамі нашай галактыкі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/Comfreak

Амерыканскія астраномы знайшлі доказы існавання планеты ў галактыцы M51, якую называюць таксама галактыкай Вадаварот. Калі інфармацыя пацвердзіцца, то гэта будзе першая планета, выяўленая за межамі нашай галактыкі.

Адкрыццё было зроблена групай астраномаў з Цэнтра астрафізікі ў Кембрыджы. Навукоўцы выкарысталі касмічны рэнтгенаўскі тэлескоп «Чандра» і тэхніку так званых транзітаў, якая выкарыстоўваецца для пошуку планет у галактыцы Млечны Шлях.

Паводле навукоўцаў, меркаваная планета, памерам Сатурна, размешчаная на ўдвая большай адлегласці ад свайго цэнтра, чым адлегласць Сатурна да Сонца. Астраномы прызнаюць, што для праверкі іх адкрыцця неабходна больш дадзеных.

Магчыма, што меркаваная планета насамрэч з'яўляецца воблакам касмічнага газу і пылу. З-за вельмі вялікай арбіты новаадкрытага абʼекта праверка будзе няпроста. Навукоўцам давядзецца чакаць да 70 гадоў, каб абʼект акружыў арбіту сваёй сістэмы.

Да гэтага часу астраномы адкрылі каля 5 тысяч планет. Аднак усе яны знаходзяцца ў галактыцы Млечны Шлях.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка