Беларуская Служба

Простыя тэсты крыві дапамогуць выявіць рак

04.11.2021 07:31
Паводле навукоўцаў, тэсты дазволяць выявіць 50 відаў рака яшчэ да першых сімптомаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.MasterTux /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Англіі пачынаюцца пілотныя даследаванні тэстаў крыві для выяўлення 50 тыпаў раку да таго, як з'явяцца першыя сімптомы. Гэта можа быць рэвалюцыя ў дыягностыцы рака, паведамляе Нацыянальная служба аховы здароўя Англіі.

У пілотных даследаваннях прымуць удзел 140 тысяч чалавек ва ўзросце 50-77 гадоў. Аналізы крыві дапамогуць вызначыць тып захворвання і месца яго развіцця. Яны датычацца пухлін, якія не ахопленыя скрынінгавымі тэстамі, такімі як: цыталогія, мамаграфія і каланаскапія.

Хуткі і просты ў выкарыстанні тэст крыві пад назвай Gallerі можа пачаць чарговую рэвалюцыю ў дыягностыцы і лячэнні раку ва ўсім свеце. Гаворка ідзе пра тое, што лячэнне можна будзе пачынаць раней і такім чынам павялічыць шанцы пацыентаў на выжыванне.

Прадстаўнікі Нацыянальнай службы аховы здароўя Англіі лічаць, што дзякуючы анкалагічнаму аналізу крыві, а таксама іншым аналізам, у 75 працэнтаў пацыентаў рак можна будзе выявіць на вылечнай стадыі.

У асноўным гэта рак галавы і шыі, тоўстай кішкі, лёгкіх, падстраўнікавай залозы і горла. Першыя вынікі стануць вядомыя ў 2023 годзе, і калі пацвердзіцца, што тэсты надзейныя і эфектыўныя, то яны будуць уведзеныя ў шырокае выкарыстанне ў 2024 годзе.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка