Беларуская Служба

Міністр абароны Украіны: Падставаў для ўвядзення ваеннага становішча ва Украіне няма

15.02.2022 09:09
Аляксей Рэзнікаў таксама падкрэсліў, што не верыць у сцэнар расійскай атакі на Кіеў з боку Беларусі.
,
Крым, спадарожнікавы здымакPAP/EPA/MAXAR TECHNOLOGIES HANDOUT

Падставаў для ўвядзення ваеннага становішча ва Украіне няма, заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Ён выказаў перакананне ў тым, што сёння ў краіне «абсалютна» непатрэбна ўводзіць ваеннае становішча. Яно ўводзіцца, дадаў ён, калі гаворка ідзе пра агрэсію праз уварванне.

Рэзнікаў таксама падкрэсліў, што не верыць у сцэнар расійскай атакі на Кіеў з боку Беларусі. Як ён растлумачыў, напад на ўкраінскую сталіцу магчымы толькі з поўначы, гэта значыць з беларускай тэрыторыі. 750 з тысячы кіламетраў мяжы з Беларуссю – гэта вельмі складаныя ўмовы: балоты, зараснікі, таму гэты ўчастак няпроста перайсці, – растлумачыў ён. Міністр дадаў, што беларуска-ўкраінскую мяжу на яе 250-кіламетровым адрэзку на захадзе краіны лёгка перасекчы.

Рэзнікаў запэўніў, што сістэма абароны перашкодзіць ворагу дасягнуць Кіева.

Вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны ў сваю чаргу заявіў, што ўкраінскі бок не зафіксаваў «радыкальнага павелічэння» колькасці расійскіх сіл на ўкраінскіх межах. Зараз іх «крыху больш» 120 тысяч. Ён адзначыў, што гэтыя сілы мяняюць месцы дыслакацыі, яны рухаюцца.

ав

Расійскія эканамісты прарочаць смерць айчыннай эканомікі ў выпадку атакі на Украіну

14.02.2022 11:15
Расійскія эканамісты папярэджваюць, што ўварванне ва Украіну можа скончыцца эканамічным калапсам Расіі.