Больш за 15 мільярдаў долараў страціла Расія з-за вайны, лічыць Польскі эканамічны інстытут. Гаворка ідзе пра страты ад знішчанай баявой тэхнікі, блакіроўкі экспарту і страты ВУП.
«Акрамя таго, у той час з Лонданскай фондавай біржы былі выведзеныя акцыі расійскіх кампаній на суму 334 мільярдаў долараў, а Цэнтральны банк Расіі страціў доступ да больш чым 345 мільярдаў долараў у рэзервах», – адзначаюць эксперты інстытута.
Паводле іх, штогадовыя страты расійскай эканомікі на канец гэтага года перавысяць 250 мільярдаў долараў. Яны прагназуюць, што санкцыі і эканамічны крызіс прывядуць да рэцэсіі на ўзроўні 20 працэнтаў. Аналагічная рэцэсія ў Беларусі азначае зніжэнне ВУП яшчэ на 10 мільярдаў долараў.
Цягам 2022 году Расія страціць 110-120 мільярдаў долараў ад экспартных даходаў. Гэта больш за 30 працэнтаў ад агульнага аб'ёму экспарту, кажуць эксперты Польскага эканамічнага інстытута.
IAR /аз