Сенат ЗША аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая асуджае Уладзіміра Пуціна за ваенныя злачынствы, учыненыя ва Украіне. У дакуменце таксама ўтрымліваецца патрабаванне прыцягнуць расійскага лідара і расійскіх генералаў да адказнасці перад Міжнародным судом у Гаазе.
«Уладзімір Пуцін не можа пазбегнуць адказнасці за злачынствы, учыненыя супраць украінскага народа», – напісана ў дакуменце, які атрымаў падтрымку як рэспубліканцаў, так і дэмакратаў.
Афіцыйны пазоў украінскіх уладаў супраць Расіі ўжо перададзены ў Міжнародны суд у Гаазе. Пракурор СудаКарым Хан паведаміў, што будзе праведзена афіцыйнае расследаванне ваенных злачынстваў падчас расійскага ўварвання ва Украіну.
IAR /аз