Беларуская Служба

У выніку ракетнага абстрэлу Львова пацярпелі пяць чалавек

26.03.2022 20:05
Дзве ракеты ўпалі ў межах горада. Ад Львова да мяжы з Польшчай - 60 км.
  .
Абстрэл Львова ракетамі.Фота: PAP/Wojtek Jargiło

Кіраўнік Львоўскай вобласці Максім Казіцкі пацвердзіў у суботу, што ў межах горада было два ракетныя абстрэлы, і, паводле папярэдніх дадзеных, пяць чалавек атрымалі раненні.

Ён папярэдзіў, што пагроза падобнага нападу ўсё яшчэ існуе.

«У межах Львова было два ракетныя ўдары. Інфармацыя пра патраплянне ў жылы дом або іншыя аб'екты інфраструктуры не пацвердзілася. Па папярэдніх дадзеных, пяць чалавек пацярпелі», — напісаў Казіцкі на сваім канале ў мэсэнджары Telegram.

Ён заклікаў жыхароў заставацца ў бомбасховішчах і не распаўсюджваць непацверджаную інфармацыю.

Львоў знаходзіцца на захадзе Украіны. Да мяжы з Польшчай - 60 км.

PAP / Інтэрфакс-Украіна / вх