Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Еўропа не можа рэагаваць маўчаннем на тое, што адбываецца ў Марыупалі

02.04.2022 10:32
Учора праз усе гуманітарныя калідоры, якія дзейнічаюць у трох абласцях былі эвакуяваныя амаль 6 300 чалавек.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі PAP/EPA/MICK TSIKAS

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ўчора з Марыупаля былі эвакуяваныя тры тысячы чалавек. У сваю чаргу праз усе гуманітарныя калідоры, якія дзейнічаюць у трох абласцях – амаль 6 300 чалавек.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Еўропа не можа рэагаваць маўчаннем на гуманітарную катастрофу ў Марыупалі, а ўвесь свет павінен даведацца, што адбываецца ў абложаным і разбураным горадзе:

- Мы таксама абмяркоўваем эвакуацыю параненых вайскоўцаў і мірных жыхароў з горада, а таксама вываз целаў загінулых. Абмяркоўваем гэта з Турцыяй, якая з'яўляецца пасярэднікам. Я спадзяюся, што ў бліжэйшы час змагу паведаміць падрабязнасці.

Украінскі лідар паведаміў, што ўчора размаўляў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам аб гуманітарнай сітуацыі ва ўкраінскіх гарадах, якія знаходзяцца пад расійскім абстрэлам.

IAR /аз

Уладзімір Зяленскі просіць пастаўляць больш дасканалыя віды ўзбраення ва Украіну

31.03.2022 16:22
Падчас выступу ў галандскім парламенце прэзідэнт Украіны заклікаў да санкцый супраць Расіі і паставак зброі.