Беларуская Служба

Украіна рыхтуецца да расійскага наступлення

02.04.2022 20:34
«Наперадзе – цяжкія баі», – папярэдзіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі Shutterstock.com/trendsetter

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў бліжэйшы час на ўсходзе краіны пройдуць цяжкія баі. У прамове, апублікаванай у сацыяльных сетках, ён адзначыў, што Крэмль яшчэ больш нарошчвае свае сілы для нападу на Данбас і Харкаў:

-Мы рыхтуемся абараняцца яшчэ больш актыўна, выкарыстоўваючы ўсе – унутраныя і знешнія – магчымасці. Наперадзе – цяжкія баі. Мы яшчэ не можам думаць, што ўсе выпрабаванні прайшлі. Мы ўсе жадаем перамогі. Калі яна прыйдзе, усе адчуюць, што ёсць мір.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што ўкраінская армія паспяхова адбівае атакі расійскіх захопнікаў і вызваляе новыя гарады. Пры гэтым ён канстатаваў, што сітуацыя на ўсходзе краіны застаецца надзвычай складанай.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Еўропа не можа рэагаваць маўчаннем на тое, што адбываецца ў Марыупалі

02.04.2022 10:32
Учора праз усе гуманітарныя калідоры, якія дзейнічаюць у трох абласцях былі эвакуяваныя амаль 6 300 чалавек.

Прэзідэнт Украіны перасцярог чыноўнікаў ад адказнасці за калабарацыю

02.04.2022 17:32
«Кожны, хто далучыўся да мясцовых акупацыйных уладаў, можа ўжо пераязджаць у Растоў», – дадаў Уладзімір Зяленскі.