Дзясяткі мірных жыхароў, якія загінулі ў раёне Бучы і Ірпеня падчас акупацыі гэтых тэрыторый расійскімі войскамі, былі забітыя флешэтамі, паведамляе брытанская газета The Guardian са спасылкай на ўкраінскіх судмедэкспертаў.
У прыватнасці, флешэты былі знойдзеныя ў галовах і грудных клетках загінулых. Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Бучанскай акруговай пракуратуры Руслан Краўчанка.
слухайце аўдыёфайл
Флешэты – гэта металічныя дроцікі даўжынёй 3-4 сантыметры. Іх укладваюць тысячамі ў артылерыйскія ці танкавыя снарады. Пасля разрыву снарада флешэты разлятаюцца на дыстанцыю ў некалькі сот метраў.
Флешэты былі прыдуманыя ў пачатку XX стагоддзя і ўжываліся падчас Першай сусветнай вайны. Пасля вайны ў В'етнаме іх перасталі шырока выкарыстоўваць у ваенных канфліктах.
Флешэты не зʼяўляюцца забароненай зброяй, але іх выкарыстанне ў густанаселеных грамадзянскіх раёнах парушае гуманітарнае права, паведамляе партал «Медуза».
вс