Расія сканцэнтравала ў Чорным моры восем носьбітаў крылатых ракет тыпу «Калібр», сумарны залп якіх складае 58 ракет, паведаміла Міністэрства абароны Украіны.
Крэмль працягвае трымаць моцную карабельную групоўку ў акваторыях Чорнага і Азоўскага мораў. Такім чынам праціўнік ізалюе раён баявых дзеянняў, праводзіць разведку і аказвае агнявую падтрымку сваім войскам на прыморскім напрамку.
Раней паведамлялася, што ў Чорным моры дзейнічаюць як мінімум чатыры падводныя лодкі тыпу «Палтус». Менавіта з іх захопнікі запускаюць ракеты «Калібр» па далёкіх цэлях ва ўкраінскім тыле.
вс