Расія падпісала пагадненне аб экспарце ўкраінскага збожжа з Турцыяй і ААН. Раней аналагічны дакумент падпісаў украінскі бок.
Размініраванне ўкраінскіх партоў пасля падпісання пагаднення па збожжы праводзіцца не будзе, для праходу судоў выкарыстоўваюць бяспечныя фарватэры. Для назірання за выхадам караблёў з Украіны ў Стамбуле створаць каардынацыйны цэнтр, у яго ўвойдуць Расія, Украіна і Турцыя, паведамілі ў ААН.
Паўнавартасны рух судоў можа пачацца праз пару тыдняў. Вываз збожжа будзе ажыццяўляцца з партоў Адэса, Чарнаморск, Паўднёвы.
Тэрмін дзеяння пагаднення складае 120 дзён з магчымасцю падаўжэння. Ваеннага суправаджэння грузаў не прадугледжана. Караблі, якія ідуць ва Украіну, будуць правяраць на прадмет наяўнасці ўзбраення ў тым ліку і прадстаўнікі Расіі. Украінскія і расійскія вайскоўцы адобрылі маршруты вывазу збожжа.
Паводле УНІАН / вх