Беларуская Служба

Расія перакідвае свае пазіцыі ў Беларусь

21.08.2022 11:23
Сітуацыю на фронце ўкраінскія камандзіры характарызуюць як «цяжкую і напружаную».
Мікалаеўская вобласць PAP/EPA/Mykolaiv Region Prosecutor's Office HANDOUT

На поўдні і ўсходзе Украіны працягваюцца баі. Сітуацыю на фронце камандзіры характарызуюць як «цяжкую і напружаную». Прэс-сакратар Генштаба Аляксандр Штупун заявіў, што расіяне спрабуюць вярнуць страчаныя за апошнія дні пазіцыі. Штупун дадаў, што Расія перакідвае свае пазіцыі ў Беларусь.

- На Валынскім і Палескім кірунках адзначаецца перамяшчэнне сродкаў СПА ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Працягвае захоўвацца пагроза нанясення праціўнікам ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі і паветранай прасторы гэтай краіны.

Украінская авіяцыя бамбардзіравала пяць груповак расійскіх войскаў у рэгіёне. Артылерыя і ракетныя войскі здзейснілі 230 абстрэлаў ваенных аб'ектаў. Яны знішчылі склады боепрыпасаў і паліва ў Старыцах і Чорнабаеўцы Херсонскай вобласці.

Штупун адзначыў, што расійская прапаганда працягвае хлусіць, прыдумляючы неіснуючыя перамогі і прыкрываючы злачынствы свайго войска і наймітаў. Ён заклікаў давяраць інфармацыі толькі з правераных крыніц і не распаўсюджваць розныя расійскія фэйкі і дэзінфармацыю.

ав

Зяленскі: У крымскім паветры адчуваецца, што акупацыя часовая і Украіна вяртаецца туды

21.08.2022 09:19
«Мы актыўна рыхтуемся да новага тыдня, які для нас вельмі важны. Перад намі Дзень сцяга, Дзень нашай Незалежнасці».