Беларуская Служба

Зяленскі: У крымскім паветры адчуваецца, што акупацыя часовая і Украіна вяртаецца туды

21.08.2022 09:19
«Мы актыўна рыхтуемся да новага тыдня, які для нас вельмі важны. Перад намі Дзень сцяга, Дзень нашай Незалежнасці». 
Уладзімір Зяленскіфота: Тэлеграм-канал У. Зяленскага

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што расійская акупацыя Крыма носіць часовы характар і што паўвостраў вяртаецца ва Украіну. Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у вячэрняй прамове, апублікаванай у сацсетках. Ён адзначыў, што на наступным тыдні, 24 жніўня, ва Украіне адзначаецца Дзень незалежнасці.

-Мы актыўна рыхтуемся да новага тыдня, які для нас вельмі важны. Перад намі Дзень сцяга, Дзень нашай Незалежнасці. Перад намі ўшанаванне памяці ветэранаў вайны за свабоду Украіны. Наперадзе ў нас саміт Крымскай платформы. Гэты год будзе сапраўды асаблівым – літаральна ў крымскім паветры адчуваецца, што акупацыя часовая і Украіна вяртаецца туды.

Другі саміт Крымскай платформы пройдзе 23 жніўня ў анлайн-рэжыме. Гэта міжнародная платформа, створаная ў 2021 годзе па ініцыятыве Украіны з запрошаных краін і міжнародных арганізацый, прысвечаная пытанням Крымскага паўвострава, анексаванага і акупаванага Расіяй з 2014 года.

ав

Уладзімір Зяленскі выказаў надзею, што місія МАГАТЭ знізіць рызыку катастрофы на Запарожскай АЭС

20.08.2022 20:07
Паводле Елісейскага палаца, Уладзімір Пуцін даў згоду на прыбыццё місіі на акупаваную электрастанцыю ў Энергадары.