Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ідзе падрыхтоўка да місіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі ва Украіне. Прадстаўнікі гэтага агенцтва ААН павінны наведаць Запарожскую АЭС у Энергадары, занятую расійскім войскам.
Учора падчас сустрэчы прэзідэнтаў Украіны, Турцыі і генеральнага сакратара ААН у Львове была дасягнутая дамоўленасць аб правядзенні такой інспекцыі. У вячэрняй прамове прэзідэнт Зяленскі выказаў надзею, што місія знізіць рызыку катастрофы на электрастанцыі і забяспечыць бяспеку ўсёй Еўропы:
- З дапамогай гэтай місіі бяспеку электрастанцыі і Энергадара можна аднавіць. Я ўдзячны ўсім, хто мае дачыненне да ейнай падрыхтоўкі. Калі расійскі ядзерны шантаж працягнецца, гэтае лета можа ўвайсці ў гісторыю многіх еўрапейскіх краін, як адно з самых трагічных. Ніякія правілы ні на адной атамнай электрастанцыі ў свеце не прадугледжваюць працэдур у выпадку, калі яна стане мішэнню тэрарыстычнай дзяржавы.
Прэзідэнты Францыі і Расіі таксама абмеркавалі па тэлефоне сітуацыю вакол Запарожскай АЭС. Як паведамляе Елісейскі палац, Уладзімір Пуцін даў згоду на прыбыццё місіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі на акупаваную электрастанцыю ў Энергадары.
IAR/аз