Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізікі за 2022 год прысудзілі французу Алену Аспэ, амерыканцу Джону Клаўзэру і аўстрыйцу Антону Цайлінгеру за «эксперыменты са зблытанымі фатонамі, выяўленне парушэння няроўнасці Бэла і наватарства ў квантавай інфарматыцы».
У 2021 годзе Нобэлеўскую прэмію па фізіцы падзялілі на дзве часткі. Першую палову прэміі атрымалі Сюкюро Манабэ і Кляўс Гасэльман за «фізічнае мадэляванне клімату Зямлі і надзейны аналіз глабальнага пацяплення», другую палову ўручылі Джорджу Парызі – за «адкрыццё таго, як парадак і флюктуацыі ўзаемадзейнічаюць у фізічных сістэмах ад атамаў да планетаў».
Свабода/аз