Беларуская Служба

НАТА абмяркоўвае ў Бухарэсце далейшыя магчымасці дапамогі Украіне

29.11.2022 10:14
НАТА таксама хоча дапамагчы іншым краінам, бяспецы якіх пагражаюць расійскія ўплывы.
НАТА абмяркоўвае ў Бухарэсце далейшыя магчымасці дапамогі УкраінеPAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Сёння ў Бухарэсце пачынаецца двухдзённая сустрэча палітыкаў краінаў НАТА, на якой Польшчу прадстаўляе міністр замежных спраў Збігнеў Рау. З пачатку расійскай агрэсіі краіны альянсу падтрымліваюць Украіну і адпраўляюць туды зброю, боепрыпасы, а таксама паліва і медыкаменты.
На сустрэчы ў Бухарэсце, палітыкі абмяркуюць далейшыя магчымасці дапамогі Украіне. Прэс-сакратар польскага МЗС Лукаш Ясіна(Łukasz Jasina) падкрэслівае, што НАТА таксама хоча дапамагчы іншым краінам, бяспецы якіх пагражаюць расійскія ўплывы:

- Міністры-ўдзельнікі сустрэчы сустрэнуцца таксама з калегамі з Грузіі, Малдовы, Босніі і Герцагавіны, то бок з краінаў, якія знаходзяцца пад асаблівай пагрозай з боку дэстабілізацыйных дзеянняў Расіі. Гаворка ідзе, як пра мілітарныя, так і дэзынфармацыйныя дзеянні.

У Бухарэсце палітыкі таксама будуць гаварыць пра далейшае ўмацаванне ўсходняга флангу НАТА, то бок Польшчы, краін Балтыі, Балгарыі і Румыніі.

IAR/аз

У ISW назвалі прычыны разгортвання войскаў РФ у Беларусі

29.11.2022 09:50
Паводле амерыканцаў, Расія разгортвае войскі у Беларусі, каб зафіксаваць украінскія сілы вакол Кіева.