Беларуская Служба

Вышаградская група, нягледзячы на істотныя рознагалоссі, працягне супрацоўніцтва

07.12.2022 13:04
На саміце V4, куды ўваходзяць Польшчы, Славаччына, Вугоршчына і Чэхія бакі абмеркавалі наступствы ўварвання Расіі ва Украіну і перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў рамках Вышаградскай групы.
Wśród tematów rozmów szefów rządów Polski, Czech Węgier i Słowacji będą m.in. propozycje Komisji Europejskiej dotyczące maksymalnej limitów cenowych na gaz
Wśród tematów rozmów szefów rządów Polski, Czech Węgier i Słowacji będą m.in. propozycje Komisji Europejskiej dotyczące maksymalnej limitów cenowych na gaztwitter.com/@GrupaV4

Вышаградская група (V4), у якую ўваходзяць Польшчы, Славаччына, Вугоршчына і Чэхія, працягне супрацоўніцтва, нягледзячы на існуючыя рознагалоссі па ключавых пытаннях, гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў МЗС па выніках іх нефармальнай сустрэчы, якая адбылася ў аўторак, 6 снежня, у Браціславе.

На саміце бакі абмеркавалі наступствы ўварвання Расіі ва Украіну і перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў рамках Вышаградскай групы.

У выніковай заяве падкрэсліваецца, што, нягледзячы на адрозненне поглядаў, V4 заўсёды ўдавалася дасягаць кансэнсусу на еўрапейскім узроўні ў дачыненні да дапамогі Украіне і санкцый супраць Расіі. Міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі заявіў, што пазіцыя Чэхіі адносна супрацоўніцтва V4 з'яўляецца «цвярозай і прагматычнай». У сваю чаргу міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау падкрэсліў, што «дзеючы разам, краіны V4 становяцца мацнейшыя».

Міністры замежных спраў, сярод іншага, абмеркавалі стварэнне Міжнароднага Вышаградскага фонду ў падтрымку Украіны і Малдовы, а таксама ўступленне Швецыі і Фінляндыі ў НАТА.

iar/pap/эж

31 года таму паўстала Вышаградская група: Мы разам інтэгруемся ў Еўропу

15.02.2022 13:10
«Усе кіраўнікі дзяржаўных дэлегацый падкрэслівалі, што супрацоўніцтва нашых краін не з’яўляецца спробай замяніць Варшаўскую дамову, мы хочам разам інтэгравацца ў Еўропу».