За апошні тыдзень Германія даставіла ва Украіну не толькі ракеты для IRIS-T, але і дзве браніраваныя рамонтна-эвакуацыйныя машыны (раней Украіна атрымала 10 такіх транспартных сродкаў) і 30 тыс. снарадаў калібрам 40 мм (Кіеў ужо атрымаў 30 тыс. такіх снарадаў), Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Федэральнага ўрада Германіі.
Акрамя таго, дастаўлена 5 тыс. боепрыпасаў калібрам 155 мм (раней Украіна атрымала 13,5 тыс. такіх боепрыпасаў), чатыры машыны хуткай дапамогі (ва Украіну ўжо паступіла 30 хуткіх) і 18 перавозчыкаў для грузаў, паведамляе агенцтва УНІАН.
Як паведамлялася, украінцы пазітыўна ацэньваюць нямецкую сістэму СПА IRIS-T.
У канцы верасня Берлін паведаміў пра тэрміны паставак IRIS-T Украіне. Так, перадача першай сістэмы адбылася да канца кастрычніка, другой – да канца 2022 года, а астатніх дзвюх запланаваная на пачатку 2023 года.
IRIS-T SLM лічыцца адной з самых дасканалых сістэм СПА ў свеце, якіх нават няма на ўзбраенні Бундэсвера.
вс