Уплывовы турыстычны рэсурс European Best Destinations назваў найлепшыя гарады для падарожжаў па Еўропе. Больш за паўмільёна падарожнікаў са 178 краін прагаласавалі за лепшыя еўрапейскія напрамкі 2023 года.
Варшава, паводле галасавання, апынулася на першым месцы.
Вось як яе апісваюць аўтары рэйтынгу: «Прыгожая, добразычлівая, зялёная, адкрытая, ідэальная для сямейнага, культурнага адпачынку ў горадзе, шопінгу, рамантычнага адпачынку. Вы будзеце ўражаныя такімі знакавымі месцамі, як Рынкавая плошча Старога горада і яе маляўнічыя будынкі, Палац культуры і навукі, які з'яўляецца самым высокім будынкам у Польшчы, парк Лазенкі і яго палацы, павільёны і аранжарэі. Падчас вашага знаходжання ў лепшым еўрапейскім напрамку 2023 не прапусціце прагулку па «Кракаўскім прадмесці», самай прэстыжнай вуліцы Варшавы, і наведаць Варшаўскі Барбакан, гістарычныя ўмацаванні, якія калісьці атачалі Варшаву».
Варшава таксама лічыцца адным з самых бяспечных гарадоў у Еўропе.
У топ-10 гарадоў увайшлі Афіны (Грэцыя), Марыбору (Славенія), Вена (Аўстрыя), Цытадэла (Італія), Эсэн (Германія), Веспрэм (Венгрыя), Лондан (Вялікабрытанія), Грэнобльскія Альпы (Францыя), Мангейм (Германія).
вх