Беларуская Служба

Джон Кірбі: Уклад Польшчы ў падтрымку Украіны значны

22.02.2023 08:06
Прэзідэнт Джо Байдэн сустрэнецца ў Варшаве з генеральным сакратаром НАТА і лідарамі краін Бухарэсцкай дзявяткі.
Джон Кірбі By Petty Officer 1st Class Carlos M. Vazquez II - https://www.flickr.com/photos/thejointstaff/51384888283/, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=108912765

Уклад Польшчы ў падтрымку Украіны значны, падкрэсліў прэс-сакратар Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі. Амерыканскі палітык адзначыў, што польскае заангажаванне высока ацэньвае таксама прэзідэнт ЗША Джо Байдэн:

- Толькі паглядзіце на паўтара мільёна ўцекачоў, якіх палякі прынялі ў свае дамы. Тут яны могуць вучыцца, працаваць і атрымліваць медыцынскую дапамогу. Яны з’яўляюцца важнай часткай мясцовая грамадства. Таксама дапамога ў галіне бяспекі, якую Польшча аказала Украіне – гэта некалькі мільярдаў долараў. Гэта адлюстроўваецца ў боездольнасці ўкраінскай арміі.

Прэзідэнт ЗША працягвае візіт у Польшчу. Сёння ў Варшаве Джо Байдэн сустрэцца з Генеральным сакратаром НАТА і лідарамі краін Бухарэсцкай дзявяткі, гэта значыць краінаў усходняга флангу альянсу.

IAR/аз

У Варшаве пачалася сустрэча Анджэя Дуды і Джо Байдэна

21.02.2023 14:48
У сваю чаргу на вечар запланаваны выступ Джо Байдэна перад палякамі і ўкраінцамі на тэрыторыі Каралеўскага палацу.

Джо Байдэн у сваёй прамове ў Варшаве згадаў Беларусь

21.02.2023 22:01
Прэзідэнт ЗША знаходзіцца з двухдзённым афіцыйным візітам у Варшаве.