Беларуская Служба

Прэм'ер Украіны падзякаваў Польшчы за «Леапарды»

26.02.2023 18:11
Гэта важная падтрымка, якая значна ўмацуе ўкраінскае войска, падкрэсліў кіраўнік украінскага ўраду.
    i
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі i прэм’ер Украіны Дзяніс ШмыгальTwitter.com/@PremierRP

Прэм'ер Украіны Дзяніс Шмыгаль падзякаваў Польшчы за танкі «Леапард». Нагадваем, у пятніцу, то бок у гадавіну вайны, у Кіеў былі дастаўленыя чатыры такія машыны. З гэтай нагоды ўкраінскую сталіцу наведаў таксама прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Прэмʼер Дзяніс Шмыгаль падкрэсліў, што танкі «Леапард» зʼяўляюцца важнай падтрымкай, якая значна ўмацуе ўкраінскае войска:

- Мы вельмі ўдзячныя польскаму народу, польскаму ўраду, прэм’еру Матэвушу Маравецкаму за гэты падарунак. Гэта магутная зброя, якая дазволіць нам перамагчы ворага на полі бою. Нашы экіпажы гатовыя, нашы жаўнеры падрыхтаваныя, грамадскасць чакае перамогі і нашыя партнёры таксама. Яшчэ раз вялікі дзякуй польскаму народу, дзякуй.

Польшча перадала Украіне чатыры танкі «Леапард 2 А4». Усяго палякі адправяць у Кіеў 14 такіх машын.

IAR/аз

Польшча перадала Украіне ўзвод «Леапардаў»

24.02.2023 16:01
Пра гэта прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў падчас візіту ў Кіеў.