Беларуская Служба

Колькасць краін, якія працуюць над стварэннем спецтрыбунала па расійскім злачынстве агрэсіі, павялічылася да 34

15.04.2023 18:06
Яе мэта – прыцягнуць кіраўніцтва Расіі, у прыватнасці, дыктатара Уладзімера Пуціна, да адказнасці за злачынствы супраць украінцаў.
   , 14  2023 . ()
Наступствы расійскага абстрэлу Славянска, 14 красавіка 2023 г. (ілюстрацыя)Крыніца: PAP/EPA/YEVGEN HONCHARENKO

Колькасць краін-удзельніц групы, якая працуе над стварэннем спецтрыбунала па расійскім злачынстве агрэсіі, павялічылася да 34, паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Міністр удакладніў, што да групы далучаецца чарговая краіна – Коста-Рыка:

-Падчас нашай тэлефоннай размовы міністр замежных спраў Арнольда Цінока паведаміў мне, што Коста-Рыка прыняла рашэнне далучыцца да Асноўнай групы па спецыяльным трыбунале па злачынстве агрэсіі супраць Украіны – павялічыўшы агульную колькасць краін да 34.

На пачатку году Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю аб стварэнні трыбуналу. Яе мэта – прыцягнуць кіраўніцтва Расіі, у прыватнасці, дыктатара Уладзімера Пуціна, да адказнасці за злачынствы супраць украінцаў. Парламенцкая асамблея Рады Еўропы таксама падтрымала рэзалюцыю аб стварэнні спецыяльнага трыбунала ў Гаазе.

unian/ukr.pravda/эж