Беларуская Служба

Украіна атрымае ад Канады канфіскаваную маёмасць Расіі

17.04.2023 07:55
Прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль расказаў пра вынікі візіту ў Канаду і ЗША. Ён анансаваў новы пакет санкцыяў супраць Расіі.
      -124,
Украіна атрымае ад Канады канфіскаваны расейскі АН-124, – ШмыгальФота: facebook.com/dshmyhal

«У прыватнасці, у дачыненні да кампаніі «Волга-Днепр». Рыхтуемся да канфіскацыі самалёта АН-124 і іншых актываў агрэсара ў Канадзе і перадачы іх на карысць Украіны», – напісаў украінскі палітык у Facebook.

Таксама ён адзначыў, што ЗША ўвялі санкцыі супраць 120 юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку і прадстаўнікоў «Расатама».

Нягледзячы на тое, што развязаная Расіяй вайна супраць Украіны яшчэ працягваецца,  размовы аб выплаце Кіеву рэпарацый і пошук крыніц фінансавання аднаўлення краіны ўжо пачаліся. Адной з магчымых крыніц сродкаў можа стаць канфіскаванае расійскае маёмасць у краінах-саюзніцах Украіны.

Пры гэтым 10 сакавіка 2022 г. прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які дазваляе прымусовае адабранне ва Украіне маёмасці РФ і яе рэзідэнтаў без якой-небудзь кампенсацыі яго кошту. 1 верасня 2022 г. суд ва Украіне прыняў першае рашэнне аб канфіскацыі маёмасці расійскага грамадзяніна ва Украіне.

unian.net / вх