У прыватнасці, двое былых членаў ПВК «Вагнер», былыя зэкі, памілаваныя ўказам Пуціна, распавялі ў падрабязнасцях пра:
- расстрэл больш за 20 украінскіх дзяцей і падлеткаў у Соледары і Бахмуце. Пяцігадовая дзяўчынка была забітая «кантрольным стрэлам»;
- падрыў ямы з больш чым 50 параненымі палоннымі ўкраінцамі і т.зв. «500-мі» (тыя, хто вырашыў пакінуць вайну і адмовіўся выконваць загады забіваць украінцаў);
- зачысткі жылых дамоў з забойствам усіх, у тым ліку дзяцей.
Таксама абодва экс-камандзіры падраздзяленняў ПВК «Вагнер» расказалі, што Яўген Прыгожын асабіста аддаваў злачынныя загады аб расстрэлах і забойствах, а таксама ўхваляў тэрарыстычныя метады і жорсткасць.
«Яна крычыць, яна маленькае дзіця, разумееш. Ёй пяць-шэсць гадоў, а я стрэліў, ты разумееш, кантрольны. Я нікога не павінен быў выпусціць, нікога. Дадзеная каманда была ўсіх на зачыстку, ніхто не павінен быў сысці», – былы вагнеравец-зэк распавядае на камеру пра забойства дзяцей па загадзе Прыгожына.
Поўнае відэа са сведчаннямі вы можаце паглядзець на канале праекту ў YouTube. Асцярожна, цяжкі кантэнт.
Gulagu.net – расійская арганізацыя і вэб-сайт па барацьбе з карупцыяй і катаваннямі. Ён быў заснаваны ў 2011 годзе расійскім праваабаронцам Уладзімірам Асечкіным. Gulagu.net публікаваў відэа збіцця і катаванняў людзей у расійскіх турмах.
вх