Беларуская Служба

Польшча, Літва і Эстонія перадалі ў Еўракамісію прапанову наконт 11–га пакета санкцый супраць Расіі

17.04.2023 16:55
Польшча, Літва і Эстонія накіравалі ў Еўракамісію і краіны ЕС прапанову наконт 11–га пакета санкцый супраць Расіі. Дакумент утрымлівае дадатковыя забароны на экспарт, здымаючы дзейсныя выключэнні і адступленні, а таксама забароны на імпарт і транзіт праз тэрыторыю Расіі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.shutterstock.com/Sandor Szmutko

Тры краіны прапанавалі, сярод іншага, поўную забарону на экспарт тавараў падвойнага прызначэння і высокатэхналагічных тавараў, тым самым ліквідаваўшы існуючыя выключэнні.

У дакуменце таксама гаворыцца аб неабходных далейшых абмежаваннях на імпарт у сталеліцейным сектары, санкцыях на імпарт алмазаў і звадкаванага газу з Расеі і далейшых абмежаваннях на экспарт тавараў і тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці беспілотнікаў. Сярод сабраных прапановаў ёсць і адносна санкцыяў у ядзернай сферы – некалькі дзён таму гэтыя тры краіны плюс Латвія падалі асобны дакумент у гэтай справе.

У дакуменце аўтары пішуць пра правіла трох НЕ – НЕ новым кантрактам з «Расатамам», НЕ інвестыцыям у расійскую грамадзянскую атамную энергетыку і НЕ імпарту ўзбагачанага ўрану з Расіі.

У 17-старонкавым дакуменце Польшча, Літва і Эстонія таксама прапануюць забараніць транзіт праз Расію тавараў і тэхналогій, якія могуць спрыяць яе ваенна-тэхналагічнаму ўмацаванню і павелічэнню прамысловага патэнцыялу, а таксама тавараў і тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў авіяцыі і касмічнай прамысловасці. Ёсць заклік да санкцый супраць лазернай індустрыі і забароны на IT-падтрымку.

IAR/Beata Płomecka/вх