У ноч на 21 красавіка расійскія акупанты выкарысталі для наступу на тэрыторыю Украіны каля 10 беспілотных лятальных апаратаў тыпу «Шахед», 8 з іх былі знішчаныя ўкраінскімі абаронцамі.
«Сёння ноччу праціўнік выкарыстаў каля 10 беспілотных авіяцыйных комплексаў тыпу «Шахед-136» (інфармацыя ўдакладняецца), 8 з іх знішчана нашымі абаронцамі», – гаворыцца ў зводцы Генштаба Узброеных сіл Украіны.
Пасля поўначы 21 красавіка па ўсёй Украіне была аб'яўлена паветраная трывога, а пасля ўдару ў шэрагу рэгіёнаў трывога была абʼяўлена зноў.
Падчас начной атакі расейскіх беспілотнікаў на подступах да Кіева ўкраінскія абаронцы знішчылі каля 8 абʼектаў праціўніка.
У Палтаўскай вобласці пашкоджаны абʼект грамадзянскай інфраструктуры.
За мінулыя суткі РФ нанесла 23 авіяўдары па Украіне.
На бахмуцкім напрамку праціўнік працягвае весці наступальныя дзеянні. Працягваюцца цяжкія баі за горад Бахмут.
вх