Беларуская Служба

Еўракамісія пачынае кансультацыі па 11-м пакеце санкцый супраць Расіі

21.04.2023 10:43
У дакументах ёсць прапанова адключыць Газпрамбанк ад глабальнай сістэмы фінансавых разлікаў SWIFT.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneAmani A/Shutterstock

Сёння Еўракамісія пачынае кансультацыі з краінамі ЕС па адзінаццатым пакеце санкцый супраць Расіі.

На аснове гэтых абмеркаванняў Камісія падрыхтуе праект наступнага пакета абмежаванняў для прыняцця дзяржавамі-членамі. Польшча была адной з краінаў, якія дамагаліся хуткага пачатку перамоваў.

У канцы лютага Еўрасаюз прыняў дзясяты пакет санкцый і з таго часу праца над наступным не вялася, а Польшча неаднаразова заклікала да абмежаванняў.

«Гэтыя санкцыі маюць на мэце абмежаваць доступ Расіі да тавараў падвойнага прызначэння, яны павінны абмежаваць здольнасць Расіі прадаваць розныя віды сыравіны, няхай гэта будзе нафта або алмазы. Мы хочам, каб супраць расійскай ядзернай галіны былі ўведзеныя санкцыі», – заявіў месяц таму амбасадар Польшчы ў ЕС Анджэй Садось.

Нядаўна Польшча разам з краінамі Балтыі накіравала ў камісію два дакументы з прапанаванымі санкцыямі. Сярод іх забарона на імпарт нафты па паўночным участку нафтаправода «Дружба» і сістэма тарыфаў для краін, якія пастаўляюць нафту па паўднёвым участку. У дакументах таксама ёсць прапанова забараніць прадастаўленне расійскім кампаніям ІКТ-паслугаў, забарона на імпарт алюмінію, а таксама прапанова адключыць Газпрамбанк ад глабальнай сістэмы фінансавых разлікаў SWIFT.

IAR/вх