Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: Чым больш жорсткія санкцыі, тым хутчэй скончыцца вайна

23.04.2023 09:01
Любы расійскі план, які дазваляе абыходзіць санкцыі, зацягваць гэтую вайну – павялічвае магчымасці агрэсара, кажа Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Уладзімір ЗяленскіFacebook/zelenskiy.official

Чым больш жорсткімі будуць санкцыі супраць Расіі, тым хутчэй скончыцца агрэсія Масквы ва Украіне, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён нагадаў, што ўступілі ў сілу санкцыі супраць расійскай ваеннай прамысловасці. Нагадваем, у санкцыйныя спісы трапілі 322 кампаніі.

Астатнія два пакеты абмежаванняў накіраваныя супраць фізічных і юрыдычных асобаў, якія дапамагаюць абыходзіць санкцыі супраць Расі.

«Пакеты санкцый дэталёва распрацаваныя з пункту гледжання сінхранізацыі з санкцыямі, уведзенымі ў дачыненні да Масквы нашымі партнёрамі», - дадаў Уладзімір Зяленскі:

- Гэта адна з ключавых, агульных задач для ўсіх нас – для ўсіх, хто імкнецца да хутчэйшага заканчэння вайны, да хутчэйшай нашай перамогі. Задача – выключыць усе магчымасці для Расіі абысці санкцыі. Любы расійскі план, які дазваляе абыходзіць санкцыі, зацягваць гэтую вайну – павялічвае магчымасці агрэсара.

Украінскі лідар падкрэсліў значэнне распачацця глабальнай працы па абмежаванні расійскай атамнай прамысловасці. «Для Крамля любая энергетыка – гэта зброя. Ядзерная энергетыка для іх – таксама зброя», - падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.

IAR/аз

Кіеў рыхтуецца да контрнаступлення

22.04.2023 14:32
У NATO «ўпэўненыя», што Украіна гатовая вызваліць дадатковыя тэрыторыі.

Краіны G7 разглядаюць магчымасць практычна поўнай забароны экспарту ў Расію

22.04.2023 12:13
Канчатковае рашэнне аб гандлі з Расіяй павінна быць прынята на саміце лідараў G7 у Хірасіме ў маі.