Беларуская Служба

Politico: Навучанне ўкраінскіх пілотаў на F-16 можа праходзіць у Румыніі

22.06.2023 18:02
Навучанне правядуць спецыялісты канцэрна Lockheed Martin, які выпускае знішчальнікі F-16.
 F-16
Знішчальнік F-16wikipedia/public domain

Заходняя кааліцыя разглядае Румынію як патэнцыйнае месца для падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках F-16, якія НАТА плануе перадаць украінскім сілам, паведамляе Politico.

За падрыхтоўку ўкраінскіх пілотаў адказваюць Нідэрланды і Данія. Пра тое, што Румынія разглядаецца, як магчымае месца падрыхтоўкі ўкраінцаў, выданню паведамілі заходнія крыніцы ў тым ліку ў Міністэрстве абароны ЗША.

Навучанне правядуць спецыялісты канцэрна Lockheed Martin, які выпускае знішчальнікі F-16. Прадстаўнік Міністэрства абароны Нідэрландаў паведаміў, што хаўруснікі працуюць над стварэннем навучальнага цэнтра F-16 ва Усходняй Еўропе.

PAP/аз

Уладзімір Зяленскі падзякаваў за чарговыя пакеты міжнароднай дапамогі

22.06.2023 13:01
Прэзідэнт Украіны запэўніў, што ўкраінскія войскі на поўдні краіны рухаюцца наперад.