Беларуская Служба

Украінскія войскі прасоўваюцца на поўдні і ўсходзе краіны

27.06.2023 10:12
Украінскі лідар, знаходзячыся на фронце, правёў нарады з генераламі, на якіх прынялі некалькі аператыўных рашэнняў, а таксама яшчэ раз абмеркавалі стварэнне Корпуса марской пяхоты.
    .     .    , 26  2023 .
Камандуючы Сухапутнымі Сіламі УСУ А. Сырскі і прэзідэнт Украіны Ул. Зяленскі на паўднёвым фронце, 26 чэрвеня 2023 г. Фота: https://t.me/s/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія прасунулася на фронце ў Данецкай і Запарожскай абласцях. Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ён быў рады падзякаваць украінскім ваярам асабіста. Пра гэта Уладзімір Зяленскі паведаміў падчас начнога відэазвароту, запісанага з цягніка ўвечары панядзелка, 26 чэрвеня, падчас вяртання з фронту:

-Шчаслівы дзень – нашы воіны па ўсіх напрамках ішлі наперад. Я жадаю вам, хлопцы, больш такіх дзён. Дзякуй усім, хто зараз ваюе за Украіну, хто рыхтуецца ваяваць, хто на баявых заданнях і на баявых пазіцыях. Для тых, хто аднаўляецца пасля траўмы. Усім, хто выхоўвае нашых воінаў! Дзякуй усім! Я ганаруся вамі ўсімі!

Таксама Уладзімір Зяленскі расказаў, што 26 чэрвеня быў у падраздзяленнях «Хорціцы», якія гераічна вызначыліся ў бітве за Бахмут, далей – у «вельмі магутных, вельмі акуратных» марпехах, затым − у «Таўрыі», на Паўднёвым фронце.

Украінскі лідар, знаходзячыся на фронце, правёў нарады з генераламі Васілём Зубанічам, Аляксандрам Тарнаўскім, Юрыем Модулем і Аляксандрам Сырскім, на якіх прынялі некалькі аператыўных рашэнняў. А таксама яшчэ раз абмеркавалі стварэнне Корпуса марской пяхоты.

iar/pap/ez

Сяло Раўнаполь Данецкай вобласці вызвалена УС Украіны

26.06.2023 16:16
 Вядома, што гэта сяло было захоплена расійскімі акупантамі летась у сакавіку.