Міністр абароны КНР Лі Шанфу збіраецца наведаць Расію і Беларусь. Міністэрства абароны Кітая заявіла, што ён будзе знаходзіцца там з сённяшняга дня да 19 жніўня. «Па запрашэнні міністраў абароны Расіі Сяргея Шайгу і Беларусі Віктара Хрэніна міністр Лі Шанфу накіруецца ў Маскву, а затым у Беларусь», – паведамляе мінабароны КНР. У Маскве кітайскі палітык возьме ўдзел у так званай Канферэнцыі па міжнароднай бяспецы.
Кітай не асудзіў расійскага ўварвання ва Украіну і выступае супраць санкцый супраць Крамля. Кітайскія палітыкі неаднаразова заяўлялі, што гатовыя ўмацоўваць ваенную супрацу з рэжымам Пуціна.
IAR/нг