Ноччу на аўторак Расія нанесла ўдар крылатымі ракетамі рознага тыпу па Львову, Луцку, Дняпры і іншых гарадах Украіны. Паветраныя сілы УСУ ў ранішняй зводцы паведамілі, што ўсяго было выкарыстана 28 ракет паветранага і марскога базіравання, збіць удалося толькі 16.
У Львове абломкі ракет упалі на шматкватэрныя дамы. Мэр гораду Андрэй Садавы заявіў, што адна з расійскіх ракет патрапіла ў двор дзіцячага саду – абышлося без ахвяр, але дзіцячы сад разбураны, а ў больш чым 100 кватэрах паблізу ёсць пашкоджанні.
У Луцку падчас масіраванага нападу ракеты патрапілі ў прамысловае прадпрыемства. Кіраўнік Валынскай абласной ваеннай адміністрацыі Юры Пагуляйка заявіў, што там загінулі тры чалавекі, яшчэ некалькі пацярпелых знаходзяцца ў шпіталі.
У Дняпры ракеты патрапілі па прамысловым прадпрыемстве, параненыя 59-гадовая жанчына і 70-гадовы мужчына, пачаўся пажар.
нг