Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасмяротна ўзнагародзіў беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава ордэнам «За мужнасць».
Беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў загінуў 26 студзеня, абараняючы Угледар. У сваім апошнім баі ён выратаваў камандзіру жыццё. Беларус служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе, удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобылю ад расійскіх акупантаў.
Эдуард Лобаў – былы палітвязень. Ён быў затрыманы 18 снежня 2010 года разам з лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам, а затым незаконна асуджаны на чатыры гады калоніі строгага рэжыму. Эдуард цалкам адбыў свой тэрмін у калоніі «Ваўчыныя норы».
Эдуард Лобаў ваяваў ва Украіне з 2015-га года.
нг