Беларуская Служба

ISW: Крэмль імкнецца да паглыблення рознагалоссяў паміж Украінай і яе партнёрамі

22.09.2023 17:01
«Атакі на інфраструктуру ўкраінскіх партоў, якія адбываюцца з таго часу, толькі пацвердзілі гэты тэзіс», – адзначаюць амерыканскія аналітыкі.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля выхаду Расіі з Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы Крэмль працягвае імкнуцца да паглыблення рознагалоссяў паміж Украінай і яе цэнтральнаеўрапейскімі партнёрамі, адзначае Інстытут даследаванняў вайны.

Яшчэ ў ліпені, калі Расія разарвала збожжавае пагадненне, амерыканскі аналітычны цэнтр паведамляў, што гэта было накіравана на разбурэнне адносін Украіны з заходнімі суседзямі.
«Атакі на інфраструктуру ўкраінскіх партоў, якія адбываюцца з таго часу, толькі пацвердзілі гэты тэзіс», – адзначаюць аналітыкі.

На іх думку, намаганні Крамля адлюстраваны ў пазаўчорашнім паведамленні прэм'ера Матэвуша Марвецкага аб тым, што Польшча сканцэнтруецца на стварэнні ўласных арсеналаў зброі і больш не будзе перадаваць зброю Украіне.

Інстытут даследаванняў вайны падкрэслівае, што ўчора міністры сельскай гаспадаркі Польшчы і Украіны дамовіліся аб сустрэчы дзеля вырашэння пытання экспарту ўкраінскай сельскагаспадарчай прадукцыі. Яно павінна адбыцца на наступным тыдні.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўчора ўпершыню публічна пракаментаваў напружанасць у польска-ўкраінскіх адносінах. Ён запэўніў, што Польшча з’яўляецца сябрам Украіны і што ўкраінцы ўдзячныя палякам за дапамогу. У той жа час прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што Польшча падтрымлівае і будзе падтрымліваць Украіну ў барацьбе з расійскім агрэсарам. Аднак, дадаў польскі палітык, украінцы павінны разумець дзеянні нашай краіны адносна эмбарга на ўвоз украінскага збожжа.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Я ўдзячны польскаму народу за падтрымку

22.09.2023 08:04
Словы Уладзіміра Зяленскага прагучалі падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Прэзідэнт Польшчы: Мы падтрымліваем Украіну, але ўкраінцы таксама павінны нас разумець

22.09.2023 09:01
Анджэй Дуда выказаў спадзяванне, што эмоцыі вакол гэтага пытання хутка сціхнуць і спрэчка будзе вырашаная.