Беларуская Служба

Пачаўся саміт ЕС: Адна з галоўных тэм – міграцыя

06.10.2023 10:43
Польшча выступае супраць запісам міграцыйнага пакта, які зараз узгадняецца ў ЕС.
  -    ()  -
Выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Іспаніі Пэдра Санчэс (справа) вітае прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша МаравецкагаPAP/EPA/MIGUEL ANGEL MOLINA

У іспанскай Гранадзе пачаўся саміт ЕС з удзелам лідараў 27 краінаў. Адна з галоўных тэм – міграцыя. Польшча выступае супраць запісам міграцыйнага пакта, які зараз узгадняецца ў ЕС. Ён прадугледжвае абавязковую салідарнасць і прадугледжвае, што альбо краіны будуць прымаць мігрантаў, альбо яны будуць плаціць прыблізна, паводле першапачатковых ацэнак, 20 тысяч еўра за кожнага не ўпушчанага мігранта.

На саміце ў Гранадзе Польшча будзе рашуча выступаць супраць міграцыйнага пакта. «У першую чаргу для бяспекі нашай краіны. Мы хочам міру, бяспекі і прадказальнасці», – заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі перад пачаткам сустрэчы. Ён адзначыў, што ў краінах Заходняй Еўропы нелегальныя мігранты зʼяўляюцца прычынай адсутнасці бяспекі на вуліцах.

Міграцыя – адна з ключавых тэм саміту, але не адзіная, бо лідары ЕС пачнуць дыскусію аб пашырэнні. Старшыня Еўрапейскай Рады сказаў, што ЕС павінен рыхтавацца да гэтага пашырэння. «Гэта важныя дэбаты. Упершыню за шмат гадоў мы абмяркоўваем гэтую тэму і задаём ключавыя пытанні», – дадаў Шарль Мішэль.

Гэтыя пытанні ўключаюць: як ажыццявіць пашырэнне, ці прызначыць мэтавую дату, што з фінансаваннем усяго праекта і ці патрэбныя змены ў самім ЕС. Францыя і Германія, напрыклад, лічаць неабходнымі рэформы, у тым ліку адмену правіла аднагалоснасці. Польшча выступае супраць гэтага і падкрэслівае, што ЕС гатовы прыняць новыя краіны.

ав

Мігранты з'яўляюцца адной з тэм выбарчай кампаніі ў Польшчы

05.10.2023 12:27
Еўрасаюз дыскутуе пра абавязкі краін-чальцоў на фоне міграцыйнага крызісу.