Украінцы выкарыстоўваюць амерыканскія ракеты ATACMS, паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Гэта дальнабойная зброя, якую ўлады Злучаных Штатаў Амерыкі абяцалі паставіць украінскай арміі, але пакуль такая перадача не была афіцыйна пацверджаная.
У сваёй вячэрняй прамове прэзідэнт Украіны выказаў удзячнасць ЗША і прэзідэнту Джо Байдэну за тое, што дамоўленасці выконваюцца і, па яго словах, вельмі дакладна.
«Ракеты ATACMS ужо прадставілі сябе», – адзначыў Уладзімір Зяленскі.
Украінцы, хутчэй за ўсё, выкарыстоўвалі ракеты ATACMS пры нападзе на расійскія вайсковыя аэрадромы ў акупаваных Луганску і Бярдзянску. Там было знішчана ад 2 да 6 расійскіх ударных верталётаў, якія выкарыстоўваліся на лініі фронту.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ATACMS, якія атрымала Украіна, здольная паражаць мэты на адлегласці да 160 км.
IAR/аз