Беларуская Служба

Апытанне: Для большасці ўкраінцаў зараз прыярытэтам з'яўляецца членства краіны ў НАТА

18.10.2023 19:07
59 працэнтаў украінцаў мяркуе, што сяброўства ў ЕС таксама важнае для бяспекі краіны ў даўжэйшай перспектыве.
Сцяг УкраіныФота: 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Большасць грамадзян Украіны жадаюць, каб іх краіна далучылася да Еўрасаюза, але больш за палову (54 працэнты) лічаць, што сяброўства ў НАТА цяпер зʼяўляецца прыярытэтам – вынікае з апытання, апублікаванага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі.

На пытанне пра тое, што зараз важнейшае для Украіны – сяброўства ў ЕС ці НАТА?, 54 працэнты апытаных адказалі, што ў НАТА, а 24 працэнты – у Еўрасаюзе. Паўночнаатлантычны альянс быў прыярытэтам для большасці ўкраінцаў ва ўсіх рэгіёнах Украіны.

Тым не менш, 59 працэнтаў украінцаў мяркуе, што сяброўства ў ЕС таксама важнае для бяспекі краіны ў даўжэйшай перспектыве. Крыху менш – 57 працэнтаў – нагадвае, што яно важнае таксама з-за эканамічных перспектыў.

45 працэнтаў адказала, што найбольш важным матывам далучэння да ЕС зʼяўляецца забеспячэнне вяршэнства права ў краіне, а 44 адсоткі – што гэта важна для будучыні дэмакратыі.
Вынікі даследавання паказваюць, што прыярытэтам для ўкраінцаў зʼяўляецца забеспячэнне бяспекі і эканамічнае развіццё краіны. Адначасова і НАТА і ЕС атаясамліваюцца ўкраінцам таксама з канкрэтнымі каштоўнасцямі.

Апытанне праводзілася з 29 верасня па 9 кастрычніка шляхам тэлефоннага інтэрвʼю сярод больш за тысячы рэспандэнтаў. Пад увагу не браліся жыхары акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый і ўкраінцы, якія пражываюць за мяжой.

PAP/аз